Беларуская Служба

Прэзідэнт Зяленскі сустрэўся з кіраўніком НАТА

30.04.2024 12:32
Прэзідэнт Зяленскі ва Украіне абмеркаваў з кіраўніком Паўночнаатлантычнага альянсу пытанні ўзмацнення супрацьпаветранай абароны краіны, а таксама сяброўства Украіны ў NATO.
    ()       ()
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі (злева) і Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг (справа) прыбываюць на сустрэчу ў КіевеEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

«Дзякуючы падтрымцы партнёраў наша армія асвойвае сучаснае заходняе ўзбраенне і дзеліцца вопытам вядзення сучаснай вайны», — падкрэсліў Уладзімір Зяленскі на сустрэчы з вайскоўцамі. Ён дадаў, што Расія не ўварвалася б у яго краіну, калі б яго краіна была ў НАТА.

Зяленскі зазначыў, што шмат гадоў таму сярод некаторых сяброў Пакту панаваў скептыцызм адносна прыняцця Украіны. «Расія вельмі шмат працавала з нашымі цяперашнімі партнёрамі, вяла дыялог, рабіла ўсё, каб Украіну не прынялі ні ў НАТА, ні ў Еўрасаюз, каб Украіна не развівалася і не магла вырвацца з-пад уплыву Расйскай Федэрацыі. Цяпер Украіны павінны перамагчы ў змаганні за незалежнасць», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Паводле слоў украінскага лідара, яго краіна ўступіць у НАТА, калі выйграе вайну. «Я не думаю, што мы ўвойдзем у Альянс падчас вайны. Некаторыя з чальцоў бачаць у гэтым рызыку, іншыя проста скептычна ставяцца. Спадзяюся, [пасля перамогі ў вайне] ні ў каго не застанецца сумневаў наконт узроўню Украіны, якая ўдзельнічае ў поўнамаштабнай вайне, якая мае на фронце высокакваліфікаваных спецыялістаў у розных галінах», — падкрэсліў Зяленскі.

Падчас учорашняга выступу ў Вярхоўнай Радзе Украіны Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг заявіў, што не можа сказаць, калі Украіна стане сябрам Альянсу.

ПР/юл